17 чэрвеня @Prague: Міхалевіч правёў акцыю салідарнасьці ў Празе

Июнь 17, 2011 § Оставить комментарий

17.06.2011 22:14

Сёньня ў  сталіцы Чэхіі адбылася акцыя, арганізаваная экс-кандыдатам у прэзыдэнты Алесем Міхалевічам з мэтай прыцягнуць увагу да палітычных зьняволеных у Беларусі.

Удзельнікі акцыі салідарнасьці ў Празе

На Старамесцкай плошчы ў Празе сабраліся некалькі дзясяткаў актывістаў беларускай дыяспары, якія трымалі лёзунгі і  партрэты палітычных зьняволеных. У інтэрвію Радыё Свабода Алесь Міхалевіч паведаміў, што мэта акцыі – зьвярнуць увагу жыхароў чэскай сталіцы, а таксама замежных турыстаў на праблему палітычных зьняволеных у Беларусі. Удзельнікі акцыі раздавалі мінакам улёткі і адмысловы выпуск газэты.

Алесь Міхалевіч і былы палітвязень Аляксей Шыдлоўскі

Камэнтуючы сёньняшняе выказваньне Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ў Беларусі, як ён выказаўся, сядзяць толькі тры чалавекі – Саньнікаў, Вус і Статкевіч, – Алесь Міхалевіч заявіў, што ён лічыць патрэбным дамагацца вызваленьня ўсіх асуджаных па справе 19 сьнежня. Міхалевіч таксама сказаў, што працягвае займацца тэмай прыцягненьня да юрыдычнай адказнасьці з дапамогай міжнародных прававых мэханізмаў асобаў, вінаватых у катаваньнях у беларускіх турмах. «Думаю, што інфармацыю пра гэта вы атрымаеце ў найбліжэйшыя тыдні», – сказаў Міхалевіч. Экс-кандыдат у прэзыдэнты паведаміў, што мае намер наведаць некаторыя эўрапейскія сталіцы, каб зацікавіць прадстаўнікоў палітычнай эліты становішчам правоў чалавека ў Беларусі.

Реклама

Добавить комментарий

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход / Изменить )

Фотография Twitter

Для комментария используется ваша учётная запись Twitter. Выход / Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход / Изменить )

Google+ photo

Для комментария используется ваша учётная запись Google+. Выход / Изменить )

Connecting to %s

Что это?

You are currently reading 17 чэрвеня @Prague: Міхалевіч правёў акцыю салідарнасьці ў Празе at Belarus in Action!.

Мета

%d такие блоггеры, как: