Сак 25 @ NYC: Дзень Волі-2011 у ЗША. Запрашэньне на сьвяткаваньне!

Март 15, 2011 § Оставить комментарий

 

Набліжаецца цудоўная нагода для ўсіх беларусаў замежжа сустрэцца разам ды адзначыць найвялікшае нацыянальнае сьвята ў кампаніі землякоў — Дзень Волі. Урачыстыя мерапрыемствы ў паўднёва-усходняй частцы ЗША адбудуцца ў нядзелю 27-га сакавіка. Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне (БАЗА) мае гонар запрасіць Вас на ўрачыстую акадэмію, банкет і канцэрт, прысьвечаныя 93-м угодкам абвешчаньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Таксама Беларускі Музэй у Нью-Ёрку ўжо традыцыйна будзе эскапанаваць выставу твораў беларускіх мастакоў. 

Імпрэза адбудзецца ў нядзелю, 27 сакавіка 2011 г., а 12:30 папаўдні ў Garden State Ballroom гатэля Hyatt Regency ў Нью-Брансуіку па адрасе: 2 Albany Street, New Brunswick, New Jersey 08901.

Перад імпрэзай а 10:00 раніцы адбудзецца Сьвятое Набажэнства Ў Царкве Сьв. Маці Божае Жыровіцкае,
Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, па адрасе: 9 River Road, Highland Park, New Jersey 08904.

Мерапрыествы ладзяцца пры падтрымцы сяброў Беларускага Моладзевага руху Амэрыкі.

БелМув далучаецца да звароту Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня ды запрашае прыняць удзел у адзначэньні сьвята ў грамадзе землякоў.

Сустрэнемся 😉

Інфармацыя

Для дадатковай інфармацыі зьвяртайцеся па тэлефонах да спадароў Юркі Азаркі 732-560-8610 ды Віталя Зайкі 212-294-6162. Таксама ў бліжэйшы час будзе створана адмысловая група у сацыяльных сетках, дзе можна будзе атрымаць адказы на свае пытаньні.

Квіткі

Квіткі па замове (да 21 Сакавіка): $55, студэнтам — $45.

Квіткі пры дзьвярах: $65, студэнтам — $50.

Замовіць квіткі загадзя можна, даслаўшы аплату на імя Mr. I. Grishkevich на адрас: 262 White Birch Road, Edison, NJ 08837. Чэкі выпісваць на Belarusan American Association, пазначыўшы: “tickets”.

Як дабрацца

Даезд да месца сьвяткаваньня зь Нью-Ёрку аўтобусам з NY-NJ Port Authotity Bus Terminal (8 ave. & 41 street, New York, NY 10001) да гораду New Brunswick, прыпынак «Hyatt Regency». Час у дарозе — 50 хвілін.

Таксама да Нью-Брансўіка можна даехаць ад Penn Station, што знаходзіцца ў мідтаўне Манхэтана ў Нью-Ёрку. Кошт квітка на цягнік да Нью-Брансўіка (канцавая станцыя — Трэнтан), які ходзіць некалькі разоў у гадзіну, — 13 даляраў (дзеці і ветэраны — $5,75). Час у дарозе — ад 45 хвілін да гадзіны.

Хто едзе з боку Філядэльфіі, можна скарыстацца тым жа цягніком, толькі які ідзе ўжо ў бок Нью-Ёрку з Трэнтана. Прыпынак — Нью-Брансўік.

І ад прыпынка аўтобуса, і ад чыгуначнай станцыі ў Нью-Брансўіку — да гатэля, дзе ладзіцца мерапрыемства, ня больш за 10 хвілін пешшу.

Выкарыстайце такую цудоўную магчымасьць сустрэцца з беларусамі Амэрыкі! Будзем вельмі рады бачыць Вас і жадаем прыемнага адпачынку сярод землякоў!

Реклама

Добавить комментарий

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход / Изменить )

Фотография Twitter

Для комментария используется ваша учётная запись Twitter. Выход / Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход / Изменить )

Google+ photo

Для комментария используется ваша учётная запись Google+. Выход / Изменить )

Connecting to %s

Что это?

You are currently reading Сак 25 @ NYC: Дзень Волі-2011 у ЗША. Запрашэньне на сьвяткаваньне! at Belarus in Action!.

Мета

%d такие блоггеры, как: