Акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі адбылася ў Магілёве

Январь 30, 2011 § Оставить комментарий

30.01.2011 20:19
Радыё Свабода
Акцыю салідарнасьці з палітвязьнямі правялі магілёўскія сябры зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі “Малады фронт”. На плошчы Зорак ля кінатэатру “Радзіма” абласнога цэнтру васьмёра актывістаў з партрэтамі Насты Палажанкі, Зьмітра Дашкевіча, Паўла Севярынца, Андрэя Саньнікава, Мікалая Статкевіча зладзілі ланцуг неабыякавых людзей.

Акцыя выдалася не працяглай. Доўжылася яна дзесяць хвілінаў. Каб правесьці яе хлопцам давялося мяняць папярэдне вызначанае месца на пешаходнай вуліцы Ленінскай. На прызначаны час туды прыехалі на дзьвюх машынах міліцыянты. Каб ня будзь затрыманымі актывісты вырашылі сабрацца на пляцоўцы перад кінатэатрам.

А палове на дзевятнаццатую гадзіну акцыя пачалася. Адзін зь яе ўдзельнікаў патлумачыў:

“Малады фронт” вырашыў правесьці акцыю салідарнасьці, каб падтрымаць нашых зьняволеных сяброў хаця б маральна, бо інакш мы ім дапамагчы ня можам”.

Акцыя адбылася без затрыманьняў. Міліцыянты на плошчы не зьявіліся. Некалькі мінакоў наважыліся падыйсьці да актывістаў і запытацца, ці гэтыя тыя ўдзельнікі Плошчы, якія цяпер у турме. Бальшыня ж мінакоў убачыўшы ланцуг прысьпешвалі хаду, з-пад ілба пазіраючы на актывістаў.

Гэта другая акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі, якую правялі актывісты апазыцыных арганізацыяў у Магілёве. За першую, якая адбылася два тыдні таму, 16 студзеня, трое яе ўдзельнікаў чакаюць суду. Сяброў партыі БНФ Валянціна Лабачова, Сяргея Нягаціна ды беспартыйную шматдзетную маці Натальлю Шкадун вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікетаваньня.


Ня многія мінакі наважваліся падыйсьці да актывістаў. Адзін зь цікаўных.

Реклама

Добавить комментарий

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход / Изменить )

Фотография Twitter

Для комментария используется ваша учётная запись Twitter. Выход / Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход / Изменить )

Google+ photo

Для комментария используется ваша учётная запись Google+. Выход / Изменить )

Connecting to %s

Что это?

You are currently reading Акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі адбылася ў Магілёве at Belarus in Action!.

Мета

%d такие блоггеры, как: